Журналісты Вадзім Заміроўскі і Усевалад Зарубін выйшлі на волю пасля 15 сутак арышту

01.11.2020 / 13:37

Tut.by

З СІЗА ў Баранавічах выйшлі на волю журналісты Вадзім Заміроўскі і Усевалад Зарубін (TUT.BY і БелаПАН).

Яны былі затрыманыя 17 кастрычніка на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліц Казлова падчас асвятлення акцыі студэнтаў.

У панядзелак, 19 кастрычніка, атрымалі па 15 сутак арышту. Пакаранне адбывалі ў Баранавічах.

За кратамі застаюцца журналісты Арцём Маёраў («Беларусы і рынак») і Алесь Любянчук («Белсат»), затрыманыя на акцыі 18 кастрычніка. Ім далі па 15 сутак арышту.

Фота Tut.by