У Слуцку затрымалі двух дактароў. Заўтра суд

01.11.2020 / 21:01

У нядзелю днём у Слуцку на плошчу выйшлі 2 дактары ў белых халатах з бел-чырвона-белым сцягам. Яны трохі пастаялі там, прыехала міліцыя, і іх павезлі ў РАУС. Праз некаторы час дактароў адпусцілі. Паведамляецца, што суд над імі адбудзецца заўтра 2 лістапада а 14:00, піша «Інфа-Кур'ер».