Фатографу «Новага часу» Дзмітрыю Дзмітрыеву далі 10 сутак арышту

02.11.2020 / 11:34

Фатограф «Новага часу» Дзмітрый Дзмітрыеў, які здымаў Марш 1 лістапада, прысуджаны да 10 сутак арышту. 

Рашэнне выносіла суддзя Наталля Дзядкова ў судзе Партызанскага раёна.

Дзмітрыева за апошні месяц затрымлівалі падчас працы ўжо тры разы. Складалі пратаколы, канфіскоўвалі тэхніку.

Nashaniva.com