Тысячы пенсіянераў выйшлі на Марш пратэсту ў Мінску ФОТА, ВІДЭА

02.11.2020 / 14:24

Тысячы чалавек сабраліся на плошчы Незалежнасці, а потым па тратуары прайшлі па праспекце да плошчы Якуба Коласа. Марш пенсіянераў праходзіць ужо ў чацверты раз.

Даішнікі перакрылі рух па праспекце ажно да Акадэміі навук, каб менш аўтамабілістаў гэта бачылі.

Дайшоўшы да плошчы Якуба Коласа, пенсіянеры па-заліхвацку станчылі польку пад мелодыю «Касіў Ясь канюшыну».

Фоты Аляксандр Піліповіч-Сушчыц