Старая жанчына вітала аўтамабілі бел-чырвона-белымі стужкамі каля ДФР

03.11.2020 / 12:43

Жанчына гадоў 80-85-ці працяглы час вітала аўтамабілі бел-чырвона-белымі стужкамі, стоячы каля ўвахода ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Жанчына пры гэтым плакала і выказвала свае меркаванні ўголас.

Менавіта ДФР завёў справу супраць Віктара Бабарыкі, галоўнага канкурэнта Лукашэнкі на раннім этапе выбараў, і кампаній, чые ўласнікі дапамагалі кампаніі Бабарыкі. А цяпер ДФР прыйшоў у дзясяткі кампаній, якія падтрымалі агульнанацыянальную забастоўку.

Nashaniva.com