Сіноптыкі: 20 лістапада — да +7, моцны вецер

20.11.2020 / 07:21

20 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, раніцай на большай частцы, днём месцамі моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра па краіне ў межах ад +1°С да +7°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер заходні парывісты, раніцай моцны парывісты. Тэмпература паветра раніцай +5.. +6°С, днём +4.. +5°С, увечары +3.. +1°С.

Nashaniva.by