Фэйспалм: кіраўнік МЗС Украіны адрэагаваў на словы Лукашэнкі

21.11.2020 / 14:43

Міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба адказаў на словы Лукашэнкі пра тое, што ў Кіеве знаходзіцца цэнтр спецслужбаў ЗША, праз які амерыканцы «качаюць планету».

Кулеба змясціў у твітары гіфку з культавага серыяла «Зорны шлях» з выявай капітана Жан-Люка Пікара. Ён робіць характэрны жэст — фэйспалм, — які пазначае сорам за словы ці дзеянні іншага чалавека.

https://t.co/BVsdCnQnDv pic.twitter.com/LfrpllcUpa

— Dmytro Kuleba (@DmytroKuleba) November 20, 2020
 

Nashaniva.by