Рада Задзіночання беларускіх студэнтаў абвяргае інфармацыю аб супрацы з Васкрасенскім і яго «круглым сталом»

25.11.2020 / 01:43

Рада Задзіночання беларускіх студэнтаў апублікавала адказ Юрыя Васкрасенскаму. Былы палітвязень заявіў, што пачынае супрацу па сваіх «круглых сталах» з кімсьці з актывістаў Задзіночання беларускіх студэнтаў.

«Рада ЗБС не вядзе ніякіх перамоваў з Васкресенскім і ягоным Круглым сталом, таксама не вядома пра ніводны выпадак камунікацыі актывістаў і актывістак ЗБС з гэтай ініцыятывай.

Адзінымі, хто маглі бы гэта рабіць, з'яўляюцца тыя, хто знаходзяцца ў СІЗА. ЗБС з разуменнем ставіцца да такога іх кроку і не лічыць іх дзеянні здрадай. Такое рашэнне было, хутчэй за ўсё, прынята ў зняволенні і пад катаваннямі ці пагрозай ім. Для нас застанецца важнейшым іх вызваленне і здароўе, як псіхічнае, так і фізічнае», — гаворыцца ў заяве студэнцкай арганізацыі, дасланай у «Нашу Ніву».

Задзіночанне беларускіх студэнтаў падкрэслівае, што любыя перамовы магчымыя толькі ў выніку спынення гвалту, вызвалення палітвязняў і сыходу Лукашэнкі.

Nashaniva.by