Карэспандэнт «Медыя-Палесся» «знайшоўся» ў ізалятары

25.11.2020 / 16:59

Напярэдадні Яўгена Мікалаевіча выклікалі ў міліцыю для «размовы», і сувязь з ім прапала. Суткі нічога не было вядома. Толькі сёння родныя і калегі даведаліся, што ён утрымліваецца ў ІЧУ Пінскага ГАУС, піша БАЖ.

Яўгена Мікалаевіча, які асвятляў акцыі пратэсту ў Пінску, судзілі ўжо двойчы і каралі суткамі за працу на акцыі 10 жніўня, а таксама за знаходжанне на плошчы 30 жніўня — тады ён наогул стаяў у баку. Другі тэрмін журналіст не адбываў, пастанова была абскарджаная ў абласным судзе.