Памёр яшчэ адзін мужчына, што выпіў шклоамывальнік у Лідзе

26.11.2020 / 10:21

СК

Здарэнне адбылося 24 лістапада. Кампанія з чатырох чалавек выпівала, а калі алкаголь скончыўся, гаспадар прынёс з гаража 4,5 літра шклоамывальніка.

Кампанія ўсё выпіла і легла спаць. На наступную раніцу гаспадара і яго маці знайшлі нежывымі. Сужыцельку і госця шпіталізавалі, пазней 51-гадовы мужчына памёр, піша БелТА.