Дэпутаты задумалі ўвесці штраф за нясплату транспартнага падатку — 300-400 рублёў

26.11.2020 / 17:05

Як па-новаму збіраць транспартны падатак з кіроўцаў — цяпер галаўны боль дэпутатаў і міністраў. Аляксандр Лукашэнка даручыў ім самім вырашыць пытанне.

Ілюстрацыйны здымак Надзеі Бужан.

На пашыранай нарадзе ў парламенце прыйшлі да такіх высноў:

Якім атрымаецца штраф?

Зараз для легкавіка вагой 1,5-2 тоны падатак складае 162 рублі на год, для легкавіка вагой 2-3 тоны — 216 рублёў.

Гэтая стаўка, як абяцаецца, зменшыцца на 10% і складзе 145 рублёў і 195 рублёў адпаведна.

У такім разе штраф будзе складаць 290 рублёў для меншых машын і 390 рублёў для большых.

На гэты момант адказнасці за нясплату транспартнага падатку няма, але ён ідзе ў камплекце з тэхаглядам, а за адсутнасць тэхагляду можна атрымаць папярэджанне ці штраф ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі зловяць яшчэ раз — ад 2 да 5 базавых.

Nashaniva.com