У Літве трэці дзень запар рэкордныя больш за 3 тысячы заражэнняў кавідам

11.12.2020 / 18:21

У Літве ўжо трэці раз штодзённы прырост хворых на каранавірус перасек адзнаку ў 3000, паведамляе Літоўскае тэлебачанне.

9-11 снежня ў краіне зарэгістравалі 3125, 3329 і 3067 новых хворых адпаведна, што з'яўляецца самымі высокімі паказчыкамі за ўвесь час эпідэміі.

Колькасць памерлых пацыентаў з каранавірусам 8-10 снежня ўпершыню пачала перавышаць 30.

Адзначым, насельніцтва ўсёй Літвы — 2,8 млн.

Nashaniva.com