Двое пенсіянераў загінулі пры пажары ў мінскай кватэры

19.12.2020 / 17:59

Двое пенсіянераў загінулі пры пажары ў мінскай кватэры, паведамляе МНС.

18 снежня ў 18.43 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на трэцім паверсе дзевяціпавярховага жылога дома па пр. Газеты «Звязда». На месцы здарэння знойдзены загінулыя гаспадыня і яе муж. Абодва — 73-гадовыя пенсіянеры.

Работнікі МНС з кватэр пад'езда эвакуявалі 15 чалавек.

Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.

Nashaniva.com