У суботу вуліцамі Мінска прайшлі раённыя шэсці на сотні чалавек ВІДЭА

19.12.2020 / 19:14

У суботу, 19 снежня, у Мінску і ваколіцах, а таксама ў некаторых іншых гарадах краіны прайшлі лакальныя пратэстныя акцыі.

Жыхары Дзяржынска, Фаніпаля, Стоўбцаў і мінскіх раёнаў Міхалова ды Грушаўка правялі сустрэчу на гары Дзяржынскай.

Зялёны Луг і Усход вырашылі прайсціся ўнушальным дадатковым маршам у суботу.

У Лебядзіным адбылося дзіцячае свята. Сабраліся бацькі з дзецьмі, падрыхтавалі дзіцячыя конкурсы. Але свята сапсаваў АМАП.

Таксама чытачы паведамляюць пра лакальныя маршы ў Малінаўцы, Серабранцы, Бараўлянах, Гродне і іншых гарадах і раёнах Беларусі.

Nashaniva.com