МУС заявіла, што стварыла базу пратэстоўцаў

21.12.2020 / 08:36

Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый, паведаміў на «Беларусь-1» начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандар Купчэня, паведамляе Радыё Свабода.

Такое рашэнне ў міністэрстве прынялі «пасля падзеяў 9 жніўня». Заносяць у базу не толькі затрыманых, але ідэнтыфікаваных асобаў.

Як прыклад Купчэня прывёў сітуацыю, калі дэманстранта з аднаго горада затрымалі ў іншым, праверылі па базе — і асудзілі за паўторны ўдзел.

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юры Назаранка назваў гэта «вялізным штуршком, можна сказаць, рыўком».