Польшча ўзмацніла каранцін. Ізноў закрытыя гандлёвыя цэнтры

28.12.2020 / 15:59

З сённяшняга дня ў Польшчы зноў закрытыя гандлёвыя цэнтры. Працуюць толькі базавыя крамы. Акрамя таго, гасцініцы, басейны, трэнажорныя залы і дыскатэкі закрытыя да 17 студзеня 2021 года, ежу можна купіць «толькі на вынас» у рэстаранах, а пад'ёмнікі ў гарналыжных курортах даступныя толькі для прафесійных спартсменаў, паведамляе Польскае радыё.

Nashaniva.com