Дождж, мокры снег і яшчэ нешта: надвор'е на апошнія дні 2020-га і першы дзень 2021 года

28.12.2020 / 17:08

Фота Надзеі Бужан

У аўторак — дождж і мокры снег. Па ўсходзе краіны моцныя ападкі. На дарогах галалёдзіца. Будзе моцны парывісты вецер. Ноччу тэмпература складзе -3..+3°С, па захадзе да +5°С, максімальная днём 0..+5°С, па захадзе да +8°С.

У сераду, 30 снежня, кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу -2..+4°С, максімальная днём +1.. 6°С, па поўдні да +8°С.

31 снежня часам ападкі, у асноўным дождж. Галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Ноччу -1..+6°С, максімальная днём +2..8°С.

1 студзеня будзе ад -1°С па паўночным захадзе да +6°С па паўднёвым усходзе. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), а на дарогах галалёдзіца.