Кангрэс ЗША пачаў працэс імпічменту Трампа

11.01.2021 / 20:19

Дэмакраты з Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША апублікавалі праект рэзалюцыі, якая пачынае працэс абвяшчэння імпічменту дзейнага прэзідэнта Дональда Трампа.

«У сваіх дзеяннях як прэзідэнт ЗША… Дональд Трамп здзейсніў значныя злачынствы і правіны, падбухторваючы да гвалту супраць урада ЗША», — адзначаюць у ім.

«Ён таксама наўмысна рабіў заявы, якія, у кантэксце, заахвочвалі і, прадказальна, прывялі да беззаконных дзеянняў пад Капітоліем, як, напрыклад, «калі вы не будзеце змагацца з усіх сіл — у вас больш не будзе краіны», — дадаюць у тэксце.

У рэзалюцыі згадваюць таксама званок Трампа губернатару Джорджыі, у якім ён патрабаваў «знайсці галасы» для змены вынікаў выбараў у штаце і ціснуў на яго.

Nashaniva.com