«Патрабуем спыніць наступ на свабоду слова»: незалежныя медыя Беларусі запісалі ВІДЭАзварот

14.01.2021 / 13:26

Праца журналістаў у Беларусі ў паслявыбарчы перыяд у 2020-м годзе стала практычна немагчымай: затрыманні, пазбаўленні акрэдытацый і статусу СМІ, збіццё і крымінальныя справы.

У гэтым відэа сабрана толькі частка гісторый, якія цяпер перажываюць незалежныя медыя Беларусі, у тым ліку «Наша Ніва».

Мы патрабуем неадкладна вызваліць прадстаўнікоў медыя і палітвязняў, спыніць іх пераслед, прыцягнуць вінаватых у парушэнні правоў журналістаў і грамадзян да ўстаноўленай законам адказнасці.

Nashaniva.com