Затрымалі памочніцу гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі

22.01.2021 / 20:38

Учора проста ў мінскім аэрапорце затрымалі памочніцу гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі Таццяну Ласіцу.

Сёння ўвесь дзень яе дапытвалі ў СК. Пасля допыту ёй прызначылі 10 дзён зняволення. Цяпер яна ў СІЗА №3 Гомеля.

Nashaniva.com