Трэнер Алег Дулуб вярнуўся ў «Крумкачы»

Алег Дулуб узначаліў «Крумкачы». Пра гэта паведаміла прэс-служба каманды.

24.01.2021 / 16:28

Прэсбол

У сезоне-2020 «Крумкачы» занялі трэцяе месца ў першай лізе. У пераходных матчах за права выступаць у вышэйшай лізе ў сезоне-2021 саступілі «Слуцку».

Дулуб кіраваў «Крумкачамі» ў сезоне-2015 і ў сезоне-2016, вывеўшы іх у вышэйшую лігу. Пасля працаваў ва ўкраінскіх «Карпатах», «Чарнаморцы», а таксама БАТЭ і казахскім «Атыраў».

Nashaniva.com