Карнавал у Венецыі ў гэтым годзе правядуць анлайн

Традыцыйны Венецыянскі карнавал, які праводзяць у лютым, у гэтым годзе адбудзецца анлайн. Пра гэта гаворыцца на сайце мерапрыемства.

24.01.2021 / 17:07

Wikimedia Commons

Яго можна будзе паглядзець у жывым эфіры ў сацыяльных сетках або на канале Televenezia. Трансляцыя будзе весціся з 6 па 7 лютага і з 11 па 16 лютага.

Паўдзельнічаць у карнавале таксама можна дыстанцыйна.

Арганізатары прапануюць конкурсы, майстар-класы і сустрэчы з вядомымі людзьмі. Свае інтэрактыўнасці запланаваны як для дзяцей, так і для дарослых. У найбліжэйшы час адкрыюць рэгістрацыю.

Раней стала вядома, што адмянілі карнавал у Рыа-дэ-Жанейра.