На БелАЭС застрэліўся 18-гадовы салдат

У панядзелак 25 студзеня на тэрыторыі Беларускай АЭС скончыў жыццё самагубствам салдат тэрміновай службы вайсковай часці 7434 Унутраных войскаў МУС. 

25.01.2021 / 20:11

Пра гэта паведаміў Reform.by, інфармацыю пацвердзіла прэс-служба Следчага камітэта.

Салдату было 18 гадоў.

Вайсковая часць 7434 — новая частка, адкрытая спецыяльна для аховы АЭС і забеспячэння прапускнога рэжыму на станцыі. На баявое дзяжурства яе салдаты заступілі ў красавіку 2020 года. Камандуе часцю палкоўнік Вячаслаў Баракаў.

Nashaniva.com