У Магілёўскім драмтэатры — новы рэжысёр

Таццяна Пацай прызначаная галоўным рэжысёрам Магілёўскага аблдрамтэатра. Пра гэта яго акцёрам і супрацоўнікам паведамілі сёння, 26 студзеня, на сустрэчы з прадстаўнікамі абласнога ўпраўлення культуры.

26.01.2021 / 16:22

globus.tut.by

Супрацоўнікі тэатра распавялі пра гэта Tut.by.

Прызначэнне Пацай — кадравае рашэнне дырэктара тэатра Ірыны Беляковай. Яе прызначылі на месца Андрэя Новікава, які кіраваў калектывам 20 гадоў і якога звольнілі 25 лістапада 2020 года.

Пры Новікаве пасаду галоўнага рэжысёра займаў харызматычны акцёр і рэжысёр тэатра Уладзімір Пятровіч, аўтарытэтны беларускі рэжысёр Кацярына Аверкава і вядомы літоўскі рэжысёр Саўлюс Варнас.