Пуцін пагаварыў з Байдэнам упершыню пасля выбараў у ЗША

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Пра гэта паведамляецца на сайце Крамля.

26.01.2021 / 21:54

Уладзімір Пуцін павіншаваў Джозэфа Байдэна з пачаткам працы на пасадзе прэзідэнта ЗША. Адзначыў, што нармалізацыя стасункаў паміж Расіяй і ЗША адпавядала б інтарэсам абедзвюх краін і — з улікам іх асаблівай адказнасці за падтрыманне бяспекі і стабільнасці ў свеце — усёй міжнароднай супольнасці.

Nashaniva.com