Уладзімір Вашчанка больш не міністр па надзвычайных сітуацыях

Генерал-лейтэнант унутранай службы Уладзімір Вашчанка вызвалены ад пасады міністра па надзвычайных сітуацыях і звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.

27.01.2021 / 19:03

Генерал-лейтэнанту Вашчанку 62 гады. Ён скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, а таксама Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь, служыў у войску.

Nashaniva.com