У Сыктыўкары затрыманага актывіста адпусцілі пасля таго, як ён адмовіўся падпісаць пратакол без перакладу на мову комі

28.01.2021 / 20:36

У Сыктыўкары (Комі, Расія) затрыманы актывіст Аляксей Іваноў адмовіўся падпісаць пратакол без перакладу на мову комі.

На Іванова склалі пратакол па артыкуле аб парушэнні вызначанага парадку правядзення мітынгу.

Ён адзначыў, што пратакол не пераклалі на мову комі, і Іваноў адмовіўся яго падпісваць.

Комі — рэспубліка ў складзе Расіі. Карэннае насельніцтва — народ комі — з'яўляецца меншасцю на сваёй роднай зямлі, іх менш за чвэрць ад усяго насельніцтва рэспублікі. Комі з'яўляецца адной з дзяржаўных моў рэспублікі.

Nashaniva.com