Учора ўвечары ў мінскай Малінаўцы сілавікі затрымалі сем пенсіянерак. Сталі вядомыя іх імёны

Учора ўвечары ў мінскай Малінаўцы сілавікі затрымалі сем пенсіянерак. Уначы адпусцілі толькі адну з іх, 68-гадовую з інваліднасцю. Пра гэта паведаміў сын вызваленай жанчыны, Дзмітрый Кавалгін. З яго слоў, пенсіянеркі сустрэліся, каб сабраць грошы для хворага дзіцяці.

30.01.2021 / 14:19

Сталі вядомыя імёны некаторых з затрыманых у Малінаўцы пенсіянерак:

«Сянькевіч Таццяна, яшчэ адна Таццяна, Святлана, Ірэна і Ларыса. І адна жанчына, падобна, цалкам выпадкова праходзіла і жыве ў найбліжэйшым да затрымання доме на Рафіева 78».

Nashaniva.com