ЧС-2021 па хакеі пройдзе толькі ў Рызе

ІІХФ вызначыла Латвію адзіным месцам правядзення ЧС-2021. Гэта звязана з эпідэміялагічнымі складанасцямі, а таксама з тэхнічнымі прычынамі, якія прывялі да рашэння правесці турнір у адным горадзе.

02.02.2021 / 18:15

Асноўным стадыёнам стане «Арэна Рыга». Там згуляюць каманды групы B, а таксама пройдуць два чвэрцьфіналы, паўфінальны і медальны раўнды.

Другім стадыёнам стане Алімпійскі спартыўны цэнтр, які будзе пераабсталяваны ў лядовы каток ўмяшчальнасць да 6000 чалавек. Там адбудуцца матчы групы A і два чвэрцьфіналы.

Нагадаем, што 18 студзеня IIHF вырашыла не праводзіць частку турніру ў Мінску.

Nashaniva.com