За суткі ў Польшчы ад каранавіруса прышчапілі 108 тысяч чалавек, за ўвесь час — больш за 1 мільён

2 лютага ў Польшчы ад каранавіруса прышчапілі 108 410 чалавек, паведаміла Радыё Польшчы са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

04.02.2021 / 08:22

modernhealthcare.com

Першую дозу вакцыны атрымалі больш за 1 мільён 53 тысячы, а другую — 289 тысяч чалавек. Больш за 1 мільён 986 тысяч доз вакцыны былі дастаўленыя ў вакцынацыйныя цэнтры.

На сённяшні дзень зарэгістравана 1007 выпадкаў узнікнення постпрышчэпкавых рэакцый і ўскладненняў, выкліканых вакцынай супраць COVID-19.

За 2 лютага былі пацверджаныя 6 тысяч 802 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. Памёр 421 чалавек.

Насельніцтва Польшчы ў чатыры разы большае, чым у Беларусі. Учора паведамлялася, што ў Мінску з 19 студзеня па 2 лютага прышчапілі 1445 чалавек.