На Партызанскім праспекце аўтамабіль урэзаўся ў слуп — кіроўца загінуў на месцы

05.02.2021 / 07:56

5 лютага каля 2.20 ночы кіроўца аўтамабіля «Мазда», праязджаючы паблізу дома № 150 па Партызанскім праспекце, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і сутыкнуўся з мачтай асвятлення паведамляе ДАІ Мінска.

У выніку ДТЗ 28-гадовы мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Nashaniva.com