У магілёўскай журналісткі Аліны Скрабуновай ператрус

Магілёўскую журналістку-фрылансерку Аліну Скрабунову, якая супрацоўнічае з «Белсатам», і аператара Аляксандра Сідарэўскага затрымалі ў сярэдзіне дня, калі яны накіроўваліся на абвяшчэнне прысуду па справе былой магілёўскай чыноўніцы Ірыны Жабаравай, паведамляюць праваабаронцы MAYDAY.

05.02.2021 / 18:28

Сідарэўскага пасля трохгадзіннага допыту ў Ленінскім РАУС адпусцілі, склаўшы пратакол паводле арт. 22.9 КаАП (абвінавацілі ў працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі).

У 17:15 супрацоўнікі Ленінскага РАУС Аляксандр Тамашоў і Васіль Карняенка прыехалі з ператрусам у дом журналісткі Аліны Скрабуновай. З якой мэтай праводзіцца ператрус і што шукаюць міліцыянеры — невядома.

Nashaniva.com