Фотаздымак з аддзела маскоўскай паліцыі, што стаў мемам, прадалі за 27 тысяч даляраў

Фотаздымак зроблены падчас пратэстаў у Маскве.

07.02.2021 / 13:37

Фотаздымак-мем Дзмітрыя Маркава з аддзела паліцыі ў Маскве прададзены на аўкцыёне за 2 млн расійскіх рублёў (гэта $27 тысяч).

Грошы фатограф вырашыў накіраваць на падтрыманне рэсурсаў АУС-Інфа ды «Апалогія пратэсту», якія асвятляюць пратэсты ў Расіі.