Следчы камітэт хоча экстрадыцыі Цапкалы з Латвіі

08.02.2021 / 22:28

Следчы камітэт накіраваў дакументы ў Генпракуратуру аб ініцыяванні пытання перад Латвіяй аб экстрадыцыі Валерыя Цапкалы. Ён нібыта абвінавачваецца па шэрагу карупцыйных злачынстваў, у тым ліку атрыманне хабараў у асабліва буйным памеры. Нагадаем, раней Следчы камітэт праз генпракурора ўжо накіраваў у Польшчу дакументы на экстрадыцыю Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча.

Nashaniva.com