«А людзей папярэдзьце, каб яны думалі, перш чым уступаць»: Лукашэнка даручыў правесці перарэгістрацыю партый

Пра гэта ён заявіў, выступаючы з заключным словам да ўдзельнікаў УНС, піша БелТА.

12.02.2021 / 14:49

БелТА

Адпаведная задача была пастаўлена Міністэрству юстыцыі.

«Гэта правільна. Трэба дапрацаваць той закон, які ёсць, разумеючы, што ён нам будзе патрэбны, і пасля Канстытуцыі мы будзем многія законы дапрацоўваць. Давайце зараз гэта зробім і правядзём перарэгістрацыю партый. А людзей папярэдзьце, каб яны думалі, перш чым уступаць у якую-небудзь палітычную арганізацыю», — сказаў Лукашэнка.