Мінздароўя дазволіла рабіць прышчэпкі «Спадарожнікам» пажылым людзям

Расійская вакцына ГамКавідВак (гандлёвая марка «Спадарожнік V») ухвалена Мінздароўя Беларусі для прымянення людзям, якім больш за 60 гадоў, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.

12.02.2021 / 15:50

Распрацоўшчыкам вакцыны — інстытутам імя Гамалеі — з мэтай пашырэння ўзроставых межаў выкарыстання прэпарата для прафілактыкі каранавіруса ўнесены неабходныя змены і дапаўненні ў інструкцыю па ўжыванні.

Мінздароўя зазначае, што для падрыхтоўкі да вакцынацыі пажылым людзям будзе прапанавана прайсці комплексны медагляд — з захаваннем неабходных супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

Раней казалася, што масавая вакцынацыя насельніцтва пачнецца ў красавіку. У пачатку сакавіка паступіць 100 тысяч вакцын, у канцы сакавіка яшчэ 100 тысяч. Разглядаецца таксама пытанне паставак вакцыны з Кітая.