25-кіламетровы ўчастак трасы Р23 перакрыты з-за снегу

13.02.2021 / 13:38

Паміж 112-м і 137-м км аўтадарогі Р23 Мінск — Мікашэвічы ў сувязі са снежнымі перамётамі абмежаваны рух у абодвух кірунках. Арганізаваны часовы аб'езд па дарозе Слуцк — Пагост, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

На дарозе працуе снегаўборачная тэхніка.

Nashaniva.com