Міністэрства аховы здароўя назвала афіцыйныя лічбы па COVID-19 у Беларусі на 14 лютага

14.02.2021 / 12:40

На 14 лютага ў Беларусі зарэгістраваныя 268 687 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі — 1658 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1849 пацыентаў. Гэта значыць, за апошнія суткі памерлі дзевяць чалавек.

Ачунялі 258 202 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, выпісаныя за апошнія суткі 2222 пацыенты.

За мінулыя суткі зроблена 18 286 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 681 019 тэстаў.

Nashaniva.com