Нацбанк адклаў рашэнне наконт стаўкі рэфінансавання да 17 сакавіка

Праўленнем Нацбанка адкладзена прыняцце рашэння па стаўцы рэфінансавання і стаўках па пастаянна даступных аперацыях рэгулявання ліквіднасці.

17.02.2021 / 14:22

Фота Надзеі Бужан

«У сувязі з неабходнасцю правядзення дадатковага аналізу прагнознай дынамікі спажывецкіх цэн і ацэнкі працягласці ўздзеяння ключавых фактараў, якія прывялі да паскарэння росту спажывецкіх цэн, вырашана разгледзець адпаведныя пытанні па грашова-крэдытнай палітыцы на пасяджэнні праўлення 12 сакавіка 2021 года», — гаворыцца ў паведамленні на сайце галоўнай фінансавай установы краіны.

Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня складае 7,75%.

Nashaniva.com