Міністр інфармацыі аб прысудзе журналісткам «Белсата»: Калі пасадзілі, то, напэўна, было за што

Ігар Луцкі сёння на адкрыцці Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу пракаментаваў прысуд журналісткам «Белсата» Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай — два гады калоніі. 

18.02.2021 / 13:06

Фота Надзеі Бужан

«Калі пасадзілі, то, напэўна, было за што. Раз суд вырашыў. Я ж не суддзя».

Таксама ён пракаментаваў адмову ў акрэдытацыі незалежным журналістам на суд над Віктарам Бабарыкам: «Можа яны не падавалі акрэдытацыю? Што акрэдытоўваць на суд?»

Ён сказаў, што Міністэрства інфармацыі не займаецца такімі акрэдытацыямі.

— Як вы ставіцеся да таго, што журналістаў незалежных СМІ саджаюць?

— Ну іх жа не проста саджаюць. Ім выстаўляюць нейкія абвінавачванні, праходзіць судовае пасяджэнне. Ці іх проста саджаюць?

Журналісткі «Белсата» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова асуджаныя на два гады калоніі за стрым