Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна працягвалася больш за шэсць гадзін

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Чырвонай Паляне завяршылася.

22.02.2021 / 22:29

Адзначаецца, што палітыкі размаўлялі шэсць з паловай гадзін. Падчас перамоў 22 лютага яны закранулі шэраг актуальных тэм супрацоўніцтва дзвюх краін, а пасля асноўнай часткі актыўна правялі час, пакатаўшыся на лыжах і снегаходах.