Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін выехаў з Беларусі

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін разам двума валанцёрамі выехаў з Беларусі. Здарылася гэта пасля ператрусаў, што пракаціліся па рэгіёнах на мінулым тыдні.

26.02.2021 / 13:46

«Не я асабіста прымаў рашэнне, ці ехаць мне альбо не, але я пастараўся выехаць апошнім пасля таго, як выехалі мае дзяўчаты. Ясна, думаю, што гэта ненадоўга, бо павінен гэты рэжым абрынуцца. Спадзяюся, што ўсе мы вернемся дахаты, але ад мяне будзе больш карысці тут, за мяжой, чым за кратамі ў Беларусі», — расказаў ён «Радыё Рацыі».

Краіну Уладзімір Вялічкін не называе. 

Nashaniva.com