Мінздароўя: За суткі 1459 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 1459 выпадкаў каранавіруса, а выпісаны 1491 пацыент.

27.02.2021 / 13:31

Учора былі 1602 выпадкі.

Усяго, з пачатку пандэміі, зарэгістраваныя 285 959 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 276 234 пацыенты.

За ўвесь час памерлі 1966 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 17 780 (усяго — 4 879 018 тэстаў).

Nashaniva.com