Марш памяці Бурага ў Гайнаўцы не адбыўся. Наадварот, ушанавалі памяць яго ахвяр

«Мы тут, каб прадэманстраваць нашы каштоўнасці, памяць і тоеснасць», — казала сёння, 27 лютага, у Гайнаўцы адна з арганізатараў «Вечнай памяці» Ева Мароз-Кечыньская, піша Радыё Рацыя.

28.02.2021 / 10:59

Каля сотні чалавек сабраліся на пляцы Дзмітрыя Васілеўскага ў Гайнаўцы, каб аддаць пашану загінулым суграмадзянам ад рук польскага ўзброенага падполля.

У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовага самакіравання, стараста Гайнаўкі Анджэй Скепка, віцэ-бургамістр Гайнаўкі Ірэнеўш Кендыс. Сёлета ўпершыню за апошнія 6 гадоў не змаглі зладзіць марш памяці Бурага мясцовыя польскія нацыяналісты.