Плюс 1347 заражаных. Апошнія звесткі аб каранавірусе ў Беларусі на 28 лютага

У Беларусі на 28 лютага агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса складае 287 306, за апошнія суткі дадалося 1347 заражаных, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

28.02.2021 / 15:01

Усяго эксперты беларускіх лабараторый правялі 4 898 038 тэстаў для выяўлення інфекцыі, у тым ліку за апошнія суткі выканана 19 020 тэстаў.

Ачунялі і выпісаныя з медустаноў 277 995 пацыентаў. За апошнія суткі з хваробай справіўся 1761 чалавек. За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памерлі 1976 пацыентаў з каранавірусам. За суткі — 10.

Nashaniva.com