Дзве траціны расейцаў не гатовыя прышчапляцца «Спутнікам»

62% апытаных расейцаў заявілі, што не гатовыя зрабіць прышчэпку вакцынай «Спутнік V». Пра гэта сведчаць вынікі апытання «Левада-Цэнтра».

01.03.2021 / 20:52

Паводле даных даследавання, са снежня колькасць тых, хто не гатовы прышчапляцца «Спутнікам», павялічылася з 58% да 62%. Акрамя таго, у снежні 38% апытаных былі гатовыя прышчапіцца, цяпер такіх толькі 30%.

Пры гэтым моладзь менш за іншых хоча прышчапляцца. Сярод апытаных 18-24 гадоў 19% гатовыя паставіць прышчэпку, 75% — не гатовыя, у групе 25-39 гадоў 22% — гатовыя, 73% — не гатовыя. У групе апытаных 55 гадоў і старэйшых: 40% і 49% адпаведна.

Nashaniva.com