У Віцебску нібыта «замініравалі» восем школ

09.03.2021 / 10:37

У Віцебску паступілі паведамленні аб нібыта «мініраванні» васьмі школ, паведамляе БелТА са спасылкай на мясцовую міліцыю.

Напрыклад, на электронны адрас адной школы паступіла такое паведамленне. Вучні і персанал былі адразу эвакуяваныя. Сапёры в/ч 5524 абследавалі будынак і прылеглую тэрыторыю.

Асоба «мінёра» высвятляецца.

Аналагічнае паведамленне паступіла і на адрас яшчэ сямі школ.