МАЗ наехаў на аўтамабіль, што спыніўся з-за адсутнасці паліва

Здарэнне адбылося сёння на МКАД, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

09.03.2021 / 12:46

ДАІ

МАЗ рухаўся па МКАД у напрамку Лагойскага тракта і наехаў на «Мерседэс», які спыніўся ў крайняй правай паласе з-за сканчэння паліва.

У момант наезду кіроўца яшчэ не паспела выставіць знак аварыйнага спынення.

У салоне «Мерседэса» было 5-гадовае дзіця. Хлопчык атрымаў паверхневыя траўмы, бо знаходзіўся ў аўтакрэсле.