Мінздароўя: За суткі 1073 выпадкі каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксаваныя 1073 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 852 чалавекі.

09.03.2021 / 14:49

Учора было 930 выпадкаў.

За ўвесь час з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 297 514 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 288 049 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 2055 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 8018 тэстаў (усяго ў краіне праведзена 5 025 044 тэсты).