«З'яўляюся ахвярай нялюдскага абыходжання з боку міліцыі». Апошняе слова гродзенскага таксіста, які перад прысудам з'ехаў з краіны

Гарадзенскі таксіст Аляксей Лапа, што збег у Літву, перадаў Hrodna.life сваё «апошняе слова», з якім хацеў выступіць 3 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна. Гарадзенец быў упэўнены, што яго пасадзяць, таму прыняў рашэнне бегчы з краіны.

09.03.2021 / 20:41

Аляксей Лапа — 31-гадовы часова беспрацоўны, да затрымання 11 жніўня 2020 года працаваў таксістам у Гродне. У той дзень яго з сябрамі затрымалі і збілі. Пазней Лапу і аднаго з прыяцеляў абвінавацілі ў гвалце над амапаўцамі. Разбіральніцтва ішло ў судзе Кастрычніцкага раёна чатыры месяцы. Аляксей называе сябе пацярпелым, але ніяк не вінаватым.

ПОЎНУЮ ВЕРСІЮ АПОШНЯГА СЛОВА ЧЫТАЙЦЕ ТУТ.

Чытайце таксама: «Толькі адзін выбар — бегчы». Таксіст з Гродна распавёў, чаму не прыйшоў у суд і як апынуўся ў Літве